Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цэнтравыбаркам абнародаваў дэклярацыі аб прыбытках і маёмасьці кандыдатаў


ЦВК апублікаваў дэклярацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Аляксандар Лукашэнка задэкляраваў прыбыткі ў памеры 94 млн. 539 тыс. 101 рубель.

Прыбыткі намесьніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва склалі 206.400 расейскіх рублёў, ягонай жонкі Ларысы — 1 млн. 889 тыс. 500 беларускіх рублёў. Ва ўладаньні Кастусёва — жылы дом у вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёну, у яго жонкі — дзьве кватэры ў Магілёве агульнай плошчай 52 і 31 кв.м. У сумеснай уласнасьці сужэнцаў ёсьць гараж і аўтамабіль «Лянча Зета» 1997 года выпуску.

Дзейны прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка задэкляраваў прыбыткі ў памеры 94 млн. 539 тыс. 101 рубель. Нерухомасьці і каштоўных папер у яго няма. Прыбыткі яго жонкі Галіны Лукашэнкі склалі 15 млн. 999 тыс. 516 рублёў. У яе жылы дом у Шклове плошчай 174 кв.м і палова долі ў праве ўласнасьці на жылы дом у вёсцы Вялікі Межнік Шклоўскага раёну плошчай 53,8 кв.м. Яна валодае 56 акцыямі масларобчага заводу.

Алесь Міхалевіч задэкляраваў прыбыткі ў суме 75 млн. 392 тыс. 700 рублёў. Прыбыткі яго жонкі Міланы — 8 млн. 328 тыс. 104 рублі, яна валодае кватэрай у Менску плошчай 37,1 кв.м і адной чвэрцю долі ў кватэры агульнай плошчай 42,8 кв.м. Ва ўласнасьці сужэнцаў — палова долі ў кватэры ў Менску агульнай плошчай 42,8 кв.м, аўтамабіль «Шкода Феліцыя комбі» 2000 году, а таксама 100% статутнага фонду ПУП «Агенцтва перакладаў і юрыдычных паслуг Міхалевіча».

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімер Някляеў задэкляраваў 22 млн. 676 тыс. 977 рублёў і 250 эўра; 138 простых акцыяў «Прыёрбанку», 74 акцыі «Белінвэстбанку» і 20 акцый Парытэтбанку. Ягоная жонка Вольга прыбыткаў у 2009 годзе ня мела. У агульнай уласнасьці ў іх — кватэра ў Менску агульнай плошчай 98,6 кв.м, аўтамабіль «Фіят Брава» 1997 году выпуску. Вольга валодае сталічнай кватэрай агульнай плошчай 48,4 кв.м.

Намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук задэкляраваў прыбытак у памеры 6 млн. 930 тыс. 765 рублёў, кватэру ў Менску агульнай плошчай 60,8 кв.м і 3,280 акцыяў Прыёрбанку.

Прыбытак сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага склаў 14 млн. 353 тыс. рублёў, яго жонкі Настасьсі — 7 млн. 216 тыс. 560 рублёў. Ва ўласнасьці сужэнцаў — палова долі на жылы дом у Заслаўі і легкавік «Міцубісі Спэйс-вагон» 1998 году выпуску. Настасься валодае кватэрай у Менску плошчай 33,2 кв.м.

Лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў прыбыткаў у 2009 годзе ня меў. Яго жонка Ірына зарабіла 573 тыс. 50 расейскіх рублёў. Ва ўласнасьці Саньнікава — жылы дом у вёсцы Мажніца Барысаўскага раёну, кватэра ў Менску плошчай 44,3 кв.м, гараж у Менску, аўтамабіль «Опэль-Вектра» 1996 году выпуску і 72 чэкі «Маёмасьць». Яго жонка Ірына мае кватэру плошчай 107,9 кв.м. У сумеснай уласнасьці сужэнцаў — аўтамабіль «Таёта Кэмры» 2005 году выпуску.

Лідэр аргкамітэту па стварэньні БСДП (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч задэкляраваў прыбытак у памеры 8 млн. 199 тыс. 960 рублёў і 71 чэк «Маёмасьць».

Эканаміст Віктар Цярэшчанка і ягоная жонка Натальля прыбыткаў у 2009 годзе ня мелі. Цярэшчанка валодае кватэрай у Менску плошчай 80,3 кв.м, 75 чэкамі «Маёмасьць» і 340 чэкамі «Жыльлё», а таксама далямі ў статутных фондах арганізацый Чэхіі і Польшчы. Жонка мае зямельны ўчастак 0,25 га ў Браслаўскім раёне, 42,6% долі ў статутным фондзе беларуска-амэрыканскага СП «Этык». Ва ўласнасьці сужэнцаў «Додж Караван» 2008 года выпуску.

Дырэктар «Трывіюму» Дзьмітры Вус задэкляраваў прыбытак 38 млн. 741 тыс. 546 рублёў, яго жонка Яўгенія — 5 млн. 789 тыс. 845 рублёў. Спадар Вус валодае жылымі дамамі ў Менску агульнай плошчай 368,7 і 467,6 кв.м, сям’ю восьмымі долі ўласнасьці ў праве на жылы дом у Мядзельскім раёне, кватэрай у Менску плошчай 89,2 кв.м, двума зямельнымі ўчасткамі ў Менску па 0,06 га. Таксама ва ўласнасьці Вуса — аўтамабіль «Таёта Карола» 2007 году выпуску і 76% долі ў статутным фондзе «Трывіюму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG