Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ і Ўкраіна ўзгаднілі адмену візаў


Эўрапейскі Зьвяз і Ўкраіна ўзгаднілі плян паэтапнага прасоўваньня Кіева да адмены візавага рэжыму з краінамі ЭЗ.

Такая дамоўленасьць была дасягнутая на саміце ЭЗ-Украіна ў Брусэлі.

Паводле пляну, Украіна павінна якасна палепшыць сыстэму памежнага кантролю, мэханізм абароны дакумэнтаў ад падробкі, а таксама прывесьці ў адпаведнасьць са стандартамі ЭЗ палітыку ў галіне міграцыі.

Кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу зноў падкрэсьліў неабходнасьць для Кіева выконваць усе эўрапейскія нормы ў галіне правоў чалавека.

На перамовах украінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча зь кіраўніцтвам Эўразьвязу абмяркоўваліся таксама супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі і пэрспэктывы лібэралізацыі гандлёвых дачыненьняў.
XS
SM
MD
LG