Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Паўночных могілках Менску адбылося пахаваньне вядомага навукоўца, грамадзкага дзеяча Івана Нікітчанкі, які 19 лістапада патрапіў у аўтааварыю пад Маладэчна і памёр у шпіталі 20 лістапада. Каб разьвітацца з Іванам Нікітчанкам, у ягоную кватэру на вуліцы Іванаўскай прышлі больш за сто чалавек.

На грамадзкай паніхідзе, якая адбылася на Паўночных могілках, пра Івана Нікітчанку згадвалі Юры Хадыка, Алесь Марачкін, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч, Аляксандар Ваўчанін ды іншыя. Выступоўцы адзначалі вялікія заслугі Мікалая Нікітчанкі ў разьвіцьці сельскагаспадарчай навукі, барацьбе з наступствамі чарнобыльскай катастрофы, актыўнасьць у грамадзкім і палітычным жыцьці незалежнай Беларусі.




Жонка і сын



Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG