Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: затрымалі агітатараў за байкот прэзыдэнцкіх выбараў


Ян Дзяржаўцаў і Барыс Хамайда

Ян Дзяржаўцаў і Барыс Хамайда

Віцебскі беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў трапілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі за тое, што выйшлі ў цэнтар гораду з плякатамі "Толькі байкот" і "Ўдзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме".

Апазыцыянэры спрабавалі тлумачыць міліцыянтам, што цяпер ідзе агітацыйная выбарчая кампанія, у якой яны таксама бяруць удзел.Але супрацоўнікі міліцыі затрымалі спадароў Хамайду і Дзяржаўцава на той падставе, што іхны пікет несанкцыянаваны.

Пікет з заклікам да байкоту выбараў — першы ў Віцебску ад пачатку цяперашняй агітацыйнай кампаніі. Бесьперашкодна прастаяць з плякатамі каля так званага "сіняга дома" — дома № 28 па вуліцы Леніна — мясцовым апазыцыянэрам удалося ўсяго каля дзьвюх гадзін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG