Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сельскай гаспадарцы нестае грошай. Іх пазычыць насельніцтва


66 мільярдаў рублёў нестае сельскай гаспадарцы Магілёўшчыны. Абласны савет дэпутатаў пастанавіў кампэнсаваць нястачу сродкаў, узяўшы ў насельніцтва дзьве пазыкі на суму 15 і 51 мільярд рублёў.

Магілёўскі эканаміст Пётра Мігурскі тлумачыць, што абласная ўлада выпусьціць аблігацыі на патрэбную ёй суму пад пэўны працэнт і на пэўны час і прапануе іх набыць насельніцтву.

Пётар Мігурскі
"Такім чынам адбываецца фінансаваньне нейкіх праграмаў. У дадзеным выпадку гэтая праграма — пакрыцьцё дэфіцыту ў бюджэце. Праўда, што потым яны будуць рабіць, калі пройдзе год? Аблігацыі звычайна на год выпускаюцца. Грошы ж трэба будзе аддаваць, і аддаваць зь бюджэту. Дзе яны возьмуць гэтыя сродкі — гэта пытаньне. Дзяржава не павінна падманваць насельніцтва. Калі падмане, то цягам ста гадоў грошы ніхто ёй больш не пазычыць".

Паводле афіцыйных крыніц, дэфіцыт у абласным бюджэце ўтварыўся ў выніку павышэньня цаны на газ і нафту, а таксама зь іншых прычын.

Пётар Мігурскі заяўляе, што праблема недафінансаваньня сельскай гаспадаркі носіць у Беларусі сыстэмны характар:

"У нас недаразьвітая эканоміка. Ня створаная функцыянальная база падаткаабкладаньня, якая змагла б задаволіць патрэбы грамадзтва. На сёньня гэтае грамадзтва спажывае на сем працэнтаў болей, чым зарабляе. Гэтыя суадносіны да выбараў ніхто мяняць не зьбіраецца. Пасьля выбараў сытуацыя зьменіцца, але рэальнага росту дабрабыту народа ня будзе".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG