Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяцей вывелі на поле ў майках з выявай Лукашэнкі


Перад матчам паміж берасьцейскім «Дынама» і бабруйскай «Белшынай» разам з футбалістамі на поле выйшлі дзеці ў майках з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісам «Наш прэзыдэнт».

Паводле прэс-аташэ клюба «Дынама-Брэст» Эдуарда Белямука, гэта была ініцыятыва аматара футболу, дэпутата Берасьцейскага гарсавету Георгія Дарбуашвілі. У майкі з выявай Лукашэнкі было апранута каля 50-ці 5-7-гадовых дзяцей, якія выйшлі на поле і знаходзіліся на трыбуне.

Здымкі зь Берасьця даслаў Васіль Дрозд.









Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG