Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША заклапочаныя рухам Пхэньяну


Спэцыяльны пасланьнік ЗША ў пытаньнях Паўночнай Карэі Стывэн Босўарт выказаў заклапочанасьць інфармацыяй аб прыкметным руху Пхэньяну наперад у працэсе ўзбагачэньня ўрану. Пра гэта Босўарт заявіў у Сэуле пасьля перамоваў з кіраўніцтвам Паўднёвай Карэі.

Раней адзін з уплывовых амэрыканскіх навукоўцаў-ядзернікаў Зыгфрыд Гэкер паведаміў, што паўночнакарэйскія чыноўнікі паказалі яму завод для ўзбагачэньня ўрану, дзе ўстаноўлены сотні цэнтрыфуг. Паводле Гэкера, ён быў “узрушаны” ўбачаным.

Кіраўнік Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў узброеных сілаў ЗША адмірал Майк Мален лічыць, што існаваньне такога заводу пацьвярджае імкненьне КНДР, якую ён назваў “небясьпечнай краінаю”, да вытворчасьці ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG