Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЭЗ дапаможа Ірляндыі


Міністры фінансаў Эўразьвязу выказалі, па выніках сёньняшняй відэаканфэрэнцыі, гатовасьць выдзеліць Ірляндыі крэдыт.

Паводле папярэдніх зьвестак, асноўная частка пазыкі будзе выдзелена з Эўрапейскага фонду фінансавай стабільнасьці, утворанага пасьля аналягічнага крызісу ў Грэцыі.

Істотную частку дапамогі, аднак, возьмуць на сябе краіны якія ў эўразону не ўваходзяць – Вялікая Брытанія, Швэцыя і, магчыма, іншыя краіны сьвету.

Канкрэтныя ўмовы крэдыту маюць стаць вядомымі на працягу некалькіх дзён.
XS
SM
MD
LG