Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя просіць міжнароднай дапамогі


Ірляндыя зьвернецца да міжнароднай супольнасьці па выратавальны эканамічны пакет. Міністар фінансаў Ірляндыі Браян Леніган заявіў, што ён рэкамэндуе ўраду зьвярнуцца па пазыку і распачаць фармальныя перамовы. У першую чаргу, паводле Ленігана, Дубліну патрэбен плян захаваньня банкаўскай сыстэмы.

Заява прагучала пасьля тыдняў супярэчлівых заяў. Чальцы эўразоны настойвалі на пакеце, асьцерагаючыся адмоўнага ўплыву ірляндзкага крызісу на эўрапейскую валюту. Дублін, адцягваў рашэньне з-за жорсткіх захадаў па бюджэтнай эканоміі, якія зьяўляюцца ўмовай міжнароднай дапамогі.
XS
SM
MD
LG