Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чавэс сьцьвярджае, што за яго галаву даюць 100 млн


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс абвінаваціў сваіх апанэнтаў у тым, што яны зрабілі замову на яго забойства, паабяцаўшы кілеру ўзнагароду памерам 100 мільёнаў даляраў.

У прыватнасьці Чавэс сьцьвярджае, што дачыненьне да плянаванага замаху мае ўладальнік апазыцыйнага тэлеканалу Globovision Гілерма Зуалага. Зуалага нядаўна эміграваў у ЗША, пасьля таго, як супраць яго былі выстаўленыя абвінавачаньні ў махлярстве.

Вэнэсуэльскі лідэр не падаў доказаў ці падрабязнасьцяў выказаных абвінавачаньняў.
XS
SM
MD
LG