Лінкі ўнівэрсальнага доступу

21 лістапада ў Гомелі – праз тры дні пасьля пачатку агітацыйнай кампаніі – зьявіліся абвесткі пра выступ на тэлебачаньні 22 лістапада кандыдата на прэзыдэнта ад беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага.



Месьцяцца някідкія абвесткі на рэклямных шчытах на прыпынках грамадзкага транспарту – месцах, якія вызначыў Гомельскі гарвыканкам для разьмяшчэньня перадвыбарчай нагляднай агітацыі. Прычым, ні выканкам, ні тэрытарыяльныя камісіі не паклапаціліся, каб гэтыя месцы неяк вылучаліся ў атачэньні рэклямы пра папсовыя канцэрты. Шчыты на прыпынках так і называюцца “Разьмяшчэньне афіш”. Ніжэй на зялёным фоне значна меншымі чорнымі літарамі напісана па-расейску: “Выборы 2010”.

Трэба добра прыгледзецца, каб заўважыць “выбарчае вакно” ў атачэньні кідкай рэклямы.


Сапраўднай нагляднай агітацыі пакуль няма, таму што ў рэгіёнах, дарэчы, як і ў цэнтры бракуе афіцыйна надрукаванай нагляднай агітацыі ў падтрымку прэтэндэнтаў на пост №1.

У Рэчыцы каманда Ўладзімера Някляева выкарыстоўвае для агітацыі пляншэты й сьцягі, якія меліся падчас збору подпісаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG