Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Афганістане пазбаўлены паўнамоцтваў 19 парлямэнтароў


Камісія па скаргах Незалежнай выбарчай камісіі Афганістану пры падтрымцы ААН пазбавіла дэпутацкіх паўнамоцтваў 19 кандыдатаў, якія атрымалі парлямэнцкія месцы ў выніку верасьнёўскіх выбараў.

Камісія заявіла, што большасьць атрыманых гэтымі кандыдатамі галасоў была сфальсыфікаваная.

Кандыдаты ня здолеюць падаць апэляцыю супраць рашэньня Камісіі.

Канчатковыя вынікі выбараў усё яшчэ не апублікаваныя праз два месяцы пасьля выбараў, якія, нягледзячы на некаторыя парушэньні, у цэлым атрымалі міжнародную падтрымку.
XS
SM
MD
LG