Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абас выстаўляе Ізраілю ўмовы


Палестынскі кіраўнік Махмуд Абас адмовіўся вяртацца да мірных перамоваў з ізраільцянамі, калі тыя ня спыняць будаўніцтва паселішчаў на акупаваных тэрыторыях, уключна з Усходнім Ерусалімам.

Так Абас адрэагаваў на паведамленьне, што Вашынгтон прапанаваў Ізраілю ваенную і дыпляматычную сыстэмы заахвочваньняў для спыненьня будаўніцтва паселішчаў, але гаворка тады ішла толькі аб Заходнім беразе.

Па словах Абаса, ён яшчэ не атрымаў ад Вашынгтону запрашэньня вярнуцца да перамоваў, аднак падкрэсьліў, што ня зробіць гэтага, калі будаўніцтва ня будзе замарожанае цалкам.
XS
SM
MD
LG