Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа выказаўся наконт прэзэрватываў


Папа рымскі Бэнэдыкт XVI упершыню пазытыўна выказаўся наконт выкарыстаньня прэзэрватываў як спосабу прафіляктыкі заражэньня СНІДам.

Пра гэта гаворыцца ў агучаных учора ўрыўках з кнігі інтэрвію Папы нямецкаму каталіцкаму журналісту Пэтэру Зээвальду. Кніга зараз рыхтуецца да публікацыі.

На думку Папы, выкарыстаньне прэзэрватываў у шэрагу выпадкаў можа быць "прыкметай адказнага паводзінаў", хоць у цэлым каталіцкая царква застаецца вернай кансэрватыўнаму падыходу да сэксуальных адносінаў.

Гэта першы камэнтар такога роду з боку Бэнэдыкта XVI, які раней крытычна выказваўся наконт выкарыстаньня сродкаў кантрацэпцыі.

Прадстаўнікі Праграмы ААН па барацьбе са СНІДам віталі заяву кіраўніка каталіцкай царквы.
XS
SM
MD
LG