Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама адкрыў саміт з лідэрамі ЭЗ у Лісабоне


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама адкрыў саміт з лідэрамі краін Эўрапейскага Зьвязу сёньня ў Лісабоне.

Сустрэча адбываецца ў часе праблемаў, якія паўсталі перад часткай краінаў эўразоны са слабейшай эканомікай з-за банкаўскага крызісу. Напярэдадні саміту Абама сказаў журналістам, што “відавочна, тое, што адбываецца ў ЗША, як краіне з найбольшай эканомікай ў сьвеце, значна уплывае на сытуацыю у Эўропе” і дадаў, што гэтак жа і стан эканомікі Эўропы уплывае на ЗША.

Абама сёньня сустракаўся з прэзыдэнтам Эўразьвязу Германам Ван Ромпеем, прэзыдэнтам Эўракамісіі Хасэ Мануэлем Бароза і кіраўніком замежнай палітыкі Эўразьвязу Кацярынай Эштон.
XS
SM
MD
LG