Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Пецярбурзе напалі на пікет ў абарону сэксуальных мяншыняў


У Пецярбурзе сёньня радыкальна настроенныя асобы, у іх ліку праваслаўныя хрысьціяне, сарвалі правядзеньне першага санкцыянаванага ўладамі пікету ў абарону правоў сэксуальных мяншыняў.

Агенцтва Інтэрфакс паведамляе, што варожа настроенныя людзі закідвалі пікетоўцаў яйкамі, выхоплівалі зь іх рук плякаты, разарвалі сьцяг, выкрыквалі абразы. Паведамляецца, што паліцыя арыштавала як найменей 10 чалавек, а пікет з-за нападнікаў спыніўся праз 40 хвілін пасьля пачатку.
XS
SM
MD
LG