Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Папа Бэнэдыкт XVI: прэзэрватывы прымальныя


Папа Бэнэдыкт XVI заявіў, што прымальна выкарыстоўваць прэзэрватывы, асабліва ў “пэўных выпадках”, у прыватнасьці “каб зьменшыць рызыку ВІЧ-інфэкцыі”. Папа адзначыў гэта ў новай кнізе “Сьвятло сьвету: папа, царква і знакі часу”, напісанай паводле ягонага 20-гадзіннага інтэрвію, якое браў нямецкі журналіст Пітэр Зэевальд.

Дасюль Ватыкан выступаў супраць любой формы кантрацэпцыі, – апрача поўнага ўстрыманьня, – нават і ў якасьці абароны ад інфэкцыйных хваробаў.

Раней выказваньне Бэнэдыкта XVI выклікала значны рэзананс ува ўсім сьвеце у сакавіку 2009 г., калі ў часе візыту ў тыя рэгіёны Афрыкі, дзе найбольш пашыраны СНІД, папа заявіў журналістам, што хвароба зьявілася трагедыяй, якую “нельга перамагчы шляхам распаўсюду прэзэрватываў, якія, наадварот, толькі пагаршаюць праблему”.
XS
SM
MD
LG