Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальнік Wikileaks абвешчаны ў міжнародны вышук


Швэдзкія ўлады выдалі міжнародны ордэр на арышт заснавальніка сайта Wikileaks, 39-гадовага грамадзяніна Аўстраліі Джуліяна Асанджа. Яго падазраюць у згвалтаваньні і дамаганьнях. У чацьвер Стакгольм ужо выдаў унутраны ордэр на Арэса Асанджа, аднак цяпер ён лічыцца абвешчаным у міжнародны вышук.

Абвінавачаньні тычацца згвалтаваньня ў горадзе Энчэпінг, двух выпадкаў сэксуальнага дамаганьня (у Энчэпінгу і Стакгольме) і ў "прымусе да сэксу", у чым Асанджа абвінавачваюць дзьве жанчыны. Усё гэта нібыта было зьдзейсьнена на працягу двух дзён у жніўні, калі Асандж знаходзіўся ў Швэцыі з рабочым візытам. Сам Асандж абвяргае абвінавачваньні на свой адрас, лічачы іх "бруднай кампаніяй" спэцслужбаў па яго дыскрэдытацыі ў сувязі з дзейнасьцю сайту Wikileaks, які публікуе сакрэтныя дакумэнты
XS
SM
MD
LG