Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НАТО і Расея сёньня абмяркуюць супрацоўніцтва ў галіне ПРА


НАТО і Расея сёньня абмяркуюць пытаньні магчымага супрацоўніцтва ў галіне проціракетнай абароны. Для ўдзелу ў абмеркаваньні ў Лісабон прыбывае прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. У партугальскай сталіцы сёньня завяршаецца двухдзённы саміт краін-сяброў НАТО. Саюзьнікі па Паўночнаатлянтычнай дамове і міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане з 48 дзяржаў ужо ўхвалілі новую стратэгію дзеяньняў у Аўганістане. У 2011 годзе пачнецца перадача кантролю над аўганскімі правінцыямі аўганскаму ўраду. Гэты працэс павінен завяршыцца ў канцы 2014.
XS
SM
MD
LG