Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Шпігель": "Аль-Кайда" плянавала захоп Райхстагу


Тэрарыстычная арганізацыя "Аль-Кайда" плянавала зьдзейсьніць напад на будынак Райхстагу – рэзыдэнцыю Бундэстагу ў Бэрліне.

Пра гэта паведамляе нямецкі штотыднёвік "Шпігель", спасылаючыся на інфармацыю спэцслужбаў краіны. Паводле выданьня, пра падрыхтоўку тэракту з захопам закладнікаў паліцыі паведаміў жыхар краіны – сябра адной з ісламісцкіх груповак. Маюцца зьвесткі, што напад плянавала ажыцьцявіць група з шасьці чалавек – грамадзяне Нямеччыны і ісламскіх краін.

У сераду на гэтым тыдні міністар унутраных спраў ФРГ Томас дэ Мэзьер абвясьціў аб узмацненьні ззахадаў бясьпекі ў краіне, заявіўшы пра наяўнасьць інфармацыі пра пагрозу тэрактаў.
XS
SM
MD
LG