Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама заклікаў Сэнат ратыфікаваць дамову СНУ з Расеяй


Прэзыдэнт Барак Абама зноў заклікаў Сэнат ЗША ратыфікаваць да Новага году дамову з Расеяй аб стратэгічных наступальных узбраеньнях (СНУ). У штотыднёвым звароце да нацыі Абама назваў "небясьпечнай гульнёй з нацыянальнай бясьпекай" імкненьне шэрагу рэспубліканскіх сэнатараў адкласьці ратыфікацыю дамовы. Паводле прэзыдэнта ЗША, калі дамова ня будзе ўхваленая, пад пагрозай апынецца супрацоўніцтва з Расеяй у Аўганістане і па іранскай праблеме.

Дамова па СНУ, падпісаная прэзыдэнтамі Расеі і ЗША сёлета вясной, прадугледжвае скарачэньне стратэгічных ядзерных арсэналаў абедзьвюх краін прыкладна на траціну.
XS
SM
MD
LG