Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пацярпелыя ў выніку 9/11 выратавальнікі пагадзіліся з кампэнсацыяй


Больш за 10 тысяч выратавальнікаў, якія апынуліся пад ўзьдзеяньнем таксычнага ад абломкаў Сусьветнага гандлёвага цэнтру пылу 11 верасьня 2001, пагадзіліся з умовамі кампэнсацыі ад нью-ёрскіх гарадзкіх уладаў. На ўсю групу пазоўнікаў будзе выплачана больш за 625 мільёнаў даляраў.

Выратавальнікі, пажарныя і паліцэйскія падалі ў суд на гарадзкія ўлады, сьцьвярджаючы, што іх не забясьпечылі ахоўным абсталяваньнем. З гэтай прычыны працаўнікі апэратыўных службаў атрымалі пашкоджаньні дыхальных шляхоў і іншыя захворваньні.
XS
SM
MD
LG