Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прынц Чарльз: Каміла Паркер можа стаць каралевай


Першы ў чарзе на брытанскі трон прынц Чарльз ўпершыню заявіў, што яго жонка Каміла Паркер-Боулз зможа стаць каралевай Брытаніі пасьля таго, як ён стане каралём.

Усе пяць гадоў пасьля іх вясельля каралеўская сям'я настойвала на тым, што Каміла ёсьць прынцэсай-кансорт або жонкай каранаванай асобы бяз права быць каралевай.

Абмеркаваньне статусу Камілы, якога пазьбягалі з-за асаблівага стаўленьня да першай жонкі прынца Чарльза прынцэсы Дыяны, аднавілася пасьля заручын сына прынца Чарльза Уільяма і Кейт Мідлтан.
XS
SM
MD
LG