Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нігерыі затрыманая буйная партыя іранскага гераіну


У марскім порце Лагаса агенты мясцовых спэцслужбаў выявілі наркотыкі, кошт якіх ацэньваецца ў 10 мільёнаў даляраў. Гераін быў схаваны ў грузе машынабудаўнічай прадукцыі, які прыбыў з Ірана.

У мінулым месяцы ў тым жа порце нігерыйскія ўлады затрымалі буйную партыю іранскай зброі. Яна знаходзілася ў кантэйнэрах, пазначаных як "будаўнічыя матэрыялы". Тэгеран тады заявіў, што адбылося "непаразуменьне".
XS
SM
MD
LG