Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію міру сапраўды нікому не аддадуць


Кіраўнік камітэту па Нобэлеўскіх прэміях міру Турбьёрн Ягланд пацьвердзіў, што сёлетні ляўрэат – зьняволены кітайскі дысыдэнт Лю Сяобо, ня зможа атрымаць яе, а замест яго зрабіць гэта няма каму. Ад 1936 года гэта першы такі выпадак у гісторыі Нобэлеўскіх прэмій.

Паведамляецца, што прэмію захаваюць да тага часу, пакуль альбо Лю, альбо хто-небудзь зь яго бліжэйшых сваякоў не зможа яе забраць. Жонка Лю цяпер знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Таксама Ягланд пацьвердзіў, што амбасадар Кітаю ў Нарвэгіі даслаў ліст акрэдытаваным у Осла дыпляматам, перасьцерагаючы іх ад удзелу ў цырымоніі.
XS
SM
MD
LG