Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама падзякаваў Саакашвілі за грузінскі ўдзел у апэрацыі ў Аўганістане


Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Белага дома па выніках перамоваў Абамы з прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі, якія прайшлі ў пятніцу ў кулюарах саміту НАТО ў Лісабоне.

Абама таксама выказаў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Грузіі. Саакашвілі, у сваю чаргу, заявіў, што падтрымлівае набліжэньне НАТО з Расеяй, паколькі такое супрацоўніцтва можа спрыяць паляпшэньню адносін паміж Масквой і Тбілісі.

Афіцыйныя кантакты паміж Расеяй і Грузіяй перапыненыя пасьля ваеннага канфлікту дзьвюх краін у жніўні 2008.
XS
SM
MD
LG