Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саміт НАТО абмяркоўвае вывад войскаў з Аўганістану


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай выступіць сёньня на саміце НАТО ў Лісабоне, дзе абмяркоўваюцца пэрспэктывы вываду з краіны войскаў Паўночнаатлянтычнага саюзу.

Кантроль за бясьпекай у краіне мяркуецца перадаць мясцовым сілам не пазьней за 2014 год. Паводле генэральнага сакратара НАТО Андэрса Фога Расмусэна, устанаўленьне дакладных тэрмінаў вываду войскаў дапаможа лепшай арганізацыі навучаньня аўганскіх вайскоўцаў. Некаторыя ўдзельнікі сустрэчы, аднак, выказваюць сумневы адносна рэалістычнасьці гэтага пляну.

Цяпер у Аўганістане знаходзяцца каля 140 тысяч замежных вайскоўцаў, у тым ліку да 100 тысяч вайскоўцаў ЗША.
XS
SM
MD
LG