Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне пра адзіную эканамічную прастору можа быць падпісанае да новага году


Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што найвышэйшым органам Мытнага зьвязу пастаўленая мэта падпісаньня пагадненьня пра адзіную эканамічную прастору да 1 студзеня 2011 году. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Заява зробленая паводле вынікаў паседжаньня Рады кіраўнікоў урадаў СНД, ЭўрАзЭс і Мытнага Зьвязу, што адбылося ў пятніцу.

На думку Сідорскага, «існуюць усе падставы да пачатку сьнежня 2010 году падпісаць увесь пакет для стварэньня адзінай эканамічнай прасторы».

Беларускі прэм’ер паведаміў, што сярод іншага на паседжаньні абмяркоўваліся таксама праблемы забесьпячэньня харчовай бясьпекі краінаў-удзельніцаў эканамічнай супольнасьці.
XS
SM
MD
LG