Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анонс: “Хрыстос таксама меў бы праблемы з “раскруткай” у Беларусі”


Ці чакае Беларусь пераменаў? Каго бачаць беларускія выбарцы ў натоўпе кандыдатаў? Як на перадвыбарчых настроях адбіваецца канфлікт афіцыйнага Менску з Масквой?


Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць: з Горадні – карэспандэнт “Свабоды” Сяргей Астраўцоў, з Гомелю – палітык Юры Варонежцаў, зь Віцебску – кіраўніца грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Вольга Карач.

Слухайце перадачу ў нядзелю, 21 лістапада, а 18.04, 20.04 і 22.04.

Прапануем вам фрагмэнты перадачы.

Астраўцоў
: “Хай сядзіць хоць да сьмерці” – сказаў мне адзін гарадзенец наконт Лукашэнкі... Пастаўце перад чалавекам, які даўно не частаваўся кавай, 9 розных сартоў. Не зрабіць памылкі яму будзе цяжка.



Варонежцаў
: Людзі хацелі б пераменаў, але і баяцца іх... У Ісуса Хрыста былі б праблемы з раскруткай у Беларусі, і яму давялося б прапагандаваць сваё вучэньне, ходзячы па краіне... Ён рабіў цуды, і трэба навучыцца рабіць цуды.


Карач
: Беларусь чакае пераменаў, але пакуль людзі ня бачаць пэрсаналіі, зь якой яны б маглі зьвязаць спадзевы на перамены... Людзі хочуць дасканала ведаць, чым іншы будзе лепшы за Лукашэнку. Людзі хочуць ведаць, што зьменіцца ў іх уласным жыцьці.
  • 16x9 Image

    Юры Дракахруст

    Журналіст. Нарадзіўся ў 1960 г. Зь 2000 г. — супрацоўнік Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода ў Празе. Ляўрэат прэміі Беларускай асацыяцыі журналістаў (1996).
     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG