Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндыя перамаўляецца аб дапамозе


У Дубліне урад Ірляндыі распачаў сёньня перамовы зь місіяй Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду аб вывадзе краіны зь фінансавага крызісу.

Прадстаўнікі Эўразьвязу, Міжнароднага валютнага фонду і Эўрапейскага цэнтральнага банку прыбылі у Дублін, каб вывучыць фінансавую сытуацыю ў краіне.

Кіраўнік Цэнтральнага банку Ірляндыі Патрык Гонагэн сказаў, што магчымая пазыка ў памеры дзясяткаў мільярдаў эўра можа быць прынятая, але ірляндзкія ўрадоўцы паведамляюць, што канкрэтных прапановаў адносна пазыкі яшчэ ня было.

Дэфіцыт нацыянальнага бюджэту Ірляндыі сёлета склаў 32 % ад памеру валавога ўнутранага прадукту краіны, што у 10 разоў перавышае узровень, прымальны паводле правілаў Эўразьвязу.

Эўразьвяз асьцерагаецца, што крызіс пашырыцца на іншыя краіны эўразоны, такія, як Гішпанія і Партугалія. Паўгоду таму Грэцыя, якая сутыкнулася з падобнымі праблемамі, атрымала 110 мільярдаў эўра міжнароднай дапамогі.
XS
SM
MD
LG