Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран адкідае абвінавачаньні ЗША ў парушэньні рэлігійных правоў


Іран адкінуў абвінавачаньні ЗША ў перасьледзе рэлігійных меншасьцяў. Прэсавы сакратар МЗС Ірану Рамін Махманпараст у адказ на высновы, якія зьмяшчаюцца ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША, абвінаваціў Вашынгтон у парушэньні правоў мусульманаў.

У штогадовай справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША аб стане свабоды сумленьня ў сьвеце адзначалася сярод іншага дыскрымінацыя іранскіх мусульманаў, якія не належаць да шыіцкай большасьці.

Дзярждэпартамэнт лічыць, што сытуацыя з рэлігійнымі свабодамі ў Іране працягвае пагаршацца.
XS
SM
MD
LG