Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст «Маладога фронту» Андрусь Цянюта, якога летась гвалтам забралі ў войска, трапіў у Віцебскі вайсковы шпіталь з вострай формай запаленьня лёгкіх. Перад тым, як гвалтоўна забраць у ваенкамат, Андруся некалькі разоў паказалі ў фільмах БТ пра моладзевыя арганізацыі.

Андрусь Цянюта трапіў у восеньскі прызыў разам з сваім паплечнікам зь Берасьця Яўгенам Скрабцом.

Цянюту неаднойчы затрымлівалі міліцыянты за апазыцыйную дзейнасьць. Некалькі разоў хлопца вазілі на допыты ў КДБ і нават у псыхіятрычны шпіталь.

Паплечнікі Андруся Цянюты лічаць, што хлопец трапіў у войска, як і іншыя моладзевыя актывісты, паводле загаду ўладаў для ізаляцыі і спыненьня грамадзка-палітычнай дзейнасьці.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG