Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прыбыў на саміт НАТО ў Лісабон


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама прыбыў у Лісабон на саміт НАТО, які працягнецца два дні. Галоўная тэма сустрэчы – выпрацоўка стратэгіі вываду войскаў НАТО з Аўганістану і перадача кантролю за бясьпекай ураду гэтай краіны.

Рэалізацыя поўнага вываду войскаў прызначаная на 2014 год, аднак прадстаўнік Пэнтагону Джэф Марэл учора заявіў, што пэўная колькасьць замежных войскаў можа застацца і пасьля 2014 году.

Сярод іншых тэмаў саміту – супрацоўніцтва паміж НАТО і Расеяй.
XS
SM
MD
LG