Лінкі ўнівэрсальнага доступу

150 мільёнаў ад Усясьветнага банку


Пагадненьне пра выдзяленьне Беларусі пазыкі Ўсясьветнага банку ў памеры 150 млн. даляраў ЗША на праект "Удасканаленьне і мадэрнізацыя аўтамабільнай дарогі" падпісана 19 лістапада ў Мінску.

Дакумэнт падпісалі міністар транспарту і камунікацый Іван Шчэрба і кіраўнік прадстаўніцтва Ўсясьветнага банку ў Беларусі Іван Велеў.

Мэта праекту — садзейнічаньне ў разьвіцьці транспартнай інфраструктуры стратэгічнага транзытнага калідора і ўвядзеньне электроннай сыстэмы аплаты дарожных збораў.

Іван Велеў адзначыў, што дадзены праект — "гэта самы вялікі інвэстыцыйны праект Усясьветнага банку ў Беларусі ад 1992 году".

Беларусь стала сябрам Усясьветнага банку ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 865 мільёнаў даляраў ЗША на рэалізацыю дванаццаці праектаў, перадае БелаПАН.
XS
SM
MD
LG