Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўстрыя: суд хоча дапытаць Кадырава


Аўстрыйскі суд сёньня выказаўся за тое, каб па відэасувязі запытацца ў прэзыдэнта Чачні Рамзана Кадырава пра абставіны забойства ў Вене чачэнскага дысыдэнта.

Умар Ісраілаў, былы ахоўнік Кадырава, папрасіў палітычнага прытулку ў Аўстрыі і быў забіты ў Вене ў студзені 2009 г. У прычыннасьці да забойства абвінавачваюцца тры чалавекі. Аўстрыйская паліцыя сьцьвярджае, што Кадыраў асабіста аддаў загад выкрасьці Ісраілава, аднак ім не хапае доказаў, каб выставіць яму абвінавачаньне.
XS
SM
MD
LG