Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць, што магчыма рэалізаваць праект пастаўкі азэрбайджанскай нафты на беларускія НПЗ.

"Мы вядзем нашы перамовы ня супраць кагосьці. Я маю на ўвазе пастаўкі ў Беларусь, на нашы НПЗ, азэрбайджанскай нафты. Перш за ўсё — паводле своп-схемы. Мы гэтага не хаваем", — заявіў Лукашэнка на сустрэчы з прэзыдэнтам Дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азэрбайджану Раўнагам Абдулаевым.

"Вы выйграеце дзясяткі даляраў на адной тоне, мы — таксама выйграем" — заявіў Лукашэнка, удакладніўшы, што гаворка ідзе "пра пампаваньне нафты праз нафтаправод Адэса — Броды з выхадам на "Дружбу" і яе пастаўкі на нашы заводы".

Лукашэнка гатовы разглядаць "любыя варыянты супрацоўніцтва па вуглевадароднай сыравіне", перадае Інтэрфакс.

"Пакуль мы пабудуем у сябе заводы па развадкаваньні прыроднага газу, а Азэрбайджан будзе на ўзьбярэжжы ці то Грузіі, ці то Расеі звадкоўваць гэты газ, як гэта робіць Катар, то мы з задавальненьнем будзем купляць у вас гэты прыродны газ (...) Гэта будзе значна больш выгадна, чым купляць газ у Газпрому", — адзначыў кіраўнік Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG