Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мадагаскар: перамовы з бунтаўнікамі


Урад Мадагаскару распарадзіліся эвакуаваць жыхароў будынкаў у раёне сталічнага аэрапорту і суседняй вайсковай базы, якая тры дні таму была захопленая групай бунтоўных афіцэраў.

Міністэрства абароны Мадагаскару паведаміла, што пакуль ніякага штурму не плянуецца, з бунтаўнікамі працягваюцца перамовы. Тым ня менш у раён аэрапорту накіраваныя баявая тэхніка і вайскоўцы.

Бунтоўныя афіцэры заявілі, што дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта Андры Радзуэліны. Сярод ягоных апанэнтаў ёсьць і тыя, хто дапамагаў яму летась адхіліць ад улады законна абранага прэзыдэнта Марка Равалуманану.
XS
SM
MD
LG