Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Азэрбайджане вызвалілі яшчэ аднаго блогера


У Азэрбайджане суд задаволіў хадайніцтва адвакатаў у пытаньні аб датэрміновым вызваленьні блогера Эміна Мілі ў сувязі з адбыцьцём паловы тэрміну зьняволеньня.

У чацьвер суд умоўна-датэрмінова вызваліў блогера Аднана Гаджызадэ.

Мілі і Гаджызадэ былі асуджаныя на два і два з паловай гады пазбаўленьня волі па абвінавачаньні ў хуліганстве. Праваабаронцы заявілі, што іх асудзілі за іншадумства.
XS
SM
MD
LG