Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Канстытуцыйны суд Украіны ўхваліў перанясеньне выбараў


Канстытуцыйны суд Украіны ўхваліў зьмены ў канстытуцыі, якія прадугледжваюць перанос на паўтара году парлямэнцкіх і на год прэзыдэнцкіх выбараў.

У верасьні ва Ўкраіне была адноўленая дзейнасьць канстытуцыі ў варыянце 1996 году. У адпаведнасьці зь дзейнай канстытуцыяй, прэзыдэнт і Вярхоўная Рада абіраюцца на чатыры гады, а не на пяць, як было прадугледжана ранейшым варыянтам.

Для ўнясеньня зьменаў у канстытуцыю за іх на адной з сэсіяў павінны прагаласаваць ня менш як 226 дэпутатаў, а на наступнай – ня менш як 300.
XS
SM
MD
LG