Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Фінансісты вымагаюць ад Кангрэсу ЗША падтрымкі эканомікі


Кіраўнік Фэдэральнай рэзэрвовай сыстэмы ЗША Бэн Бэрнанке заявіў пра неабходнасьць падтрымкі эканомікі краіны і скарачэньня ўзроўню беспрацоўя. Гэтая заява была зробленая ў адказ на крытыку новай праграмы ведамства па набыцьці аблігацыяў.

Бэрнанке заявіў, што сама па сабе праграма на 600 мільярдаў даляраў ня будзе мець эфэктыўнасьці, калі эканоміка ЗША не здабудзе істотнай падтрымкі з боку Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG