Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: Грыбаўскайце заблякавала закон аб падвойным грамадзянстве


Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце вярнула ў парлямэнт закон аб падвойным грамадзянстве, у сувязі з наяўнасьцю ў ім артыкулаў, якія на думку кіраўніцы краіны, супярэчаць Канстытуцыі.

"Паводле Канстытуцыі, падвойнае грамадзянства – гэта рэдкае выключэньне, а не распаўсюджаная зьява. Пашыраць магчымасьці ўдзяленьня падвойнага грамадзянства магчыма толькі адным спосабам – памяняўшы саму Канстытуцыю", – гаворыцца ў абнародаванай заяве.

Парлямэнт абмяркоўваў новую рэдакцыю закону аб грамадзянстве два гады.
XS
SM
MD
LG