Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія ЭЗ і МВФ прыбыла ў Ірляндыю


У Дубліне урад Ірляндыі распачынае сёньня перамовы зь місіяй Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду аб вывадзе краіны зь фінансавага крызісу.

Нягледзячы на папярэднія заявы ірляндзкіх урадоўцаў, краіна, верагодна, будзе вымушана зьвярнуцца да ЭЗ і МВФ па крэдыт на дзясяткі мільярдаў эўра, заявіў ачольнік Цэнтральнага банку Ірляндыі Патрык Хонахэн.

Нацыянальны выратавальны пакет ірляндзкаму банкаўскаму сэктару каштаваў Дубліну рэкорднага дэфіцыту бюджэту, які склаў траціну ВУП краіны. Эўразьвяз асьцерагаецца, што ўрад можа ня справіцца зь фінансаваньнем дэфіцыту, што можа мець цяжкія наступствы для ўсіх чальцоў эўразоны.

Раней Грэцыя, якая сутыкнулася з падобнымі праблемамі, атрымала 110 мільярдаў эўра міжнароднай дапамогі.
XS
SM
MD
LG