Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Украіны адобрыў закон аб падатках


Парлямэнт Украіны адобрыў сёньня законапраект аб падатках, супраць якога пратэстуюць прадпрымальнікі.

Вярхоўная Рада, у якой бальшыню маюць прыхільнікі прэзыдэнта Віктара Януковіча і яго Партыі рэгіёнаў, адобрыла новы закон пасьля двух дзён дэбатаў, у тым часе як каля 2 тысяч прадстаўнікоў малога бізнэса пратэставалі перад будынкам парлямэнта.

Крытыкі новага закона цьвердзяць, што ён паспрыяе вялікім карпарацыям, але мала дапаможа, а хутчэй за ўсё пашкодзіць малому і сярэдняму бізнэсу. Сёньня працягваліся акцыі пратэсту, падобныя тым, што адбываліся ў аўторак 16 лістапада у Кіеве, Харкаве, Данецку.
XS
SM
MD
LG