Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахмадзінеджад патрабуе спыніць санкцыі


Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад сказаў у часе прэсавай канфэрэнцыі у сталіцы Азэрбайджана, што Іран гатовы да перамоваў адносна ядзернай праграмы, але адзначыў, што вядучыя дзяржавы сьвету павінны спыніць ціск і пагрозы у адрас Ірану, каб гэтыя перамовы мелі посьпех.

“Амэрыканскі урад не мае эканамічных сувязяў з намі і ўжывае санкцыі супраць нас. Мы верым, што мова санкцыяў была прыдатная 30 гадоў таму. У сучасным сьвеце, з канкурэнцыяй свабоднага гандлю, санкцыі не працуюць. Санкцыі супраць Ірану не далі плёну”, -- заявіў Ахмадзінеджад.

Ахмадзінеджад прыбыў у Баку для ўдзелу ў саміце прыкасьпійскіх дзяржаў.

Іран і шэсьць вядучых краін сьвету – Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, ЗША, Расея і Кітай, -- як плянуецца, правядуць перамовы адносна іранскай ядзернай праграмы 5 сьнежня. Месца і парадак дня перамоваў яшчэ ўзгадняецца.

Заходнія кріаны выказваюць заклапочанасьць у сувязі з тым, што іранская ядзерная праграма мае на мэце вытворчасьць ядзерных узбраеньняў, Іран гэта адмаўляе. Пасьля адмовы Тэгерану спыніць праграмы па ўзбагачэньні урану ААН ужыла санкцыі супраць Ірану.
XS
SM
MD
LG