Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША падтрымліваюць ідэю транс-аўганскага газаправоду


ЗША падтрымліваюць пляны пабудовы газаправода для натуральнага газу з Туркменістану ў Індыю праз неспакойныя рэгіёны ў Аўганістане і Пакістане.

Другі насмесьнік міністра замежных спраў ЗША Сьюзан Эліот сёньня адзначыла, што газаправод можа паспрыяць стабільнасьці ў рэгіёнах, разбураных вайной. Эліот сказала пра гэта ў часе свайго візыту сёньня ў Ашхабад, сталіцу Туркменістану.

Аглядальнікі ў прэсе ставяць пад пытаньне мэтазгоднасьць пабудовы газаправоду на тэрыторыях, на якіх дзейнічаюць ваеўнікі. ЗША выступае за гэты праект як альтэрнатыву газаправоду ў Індыю і Пакістан з Ірану, -- такі праект коштам 7 мільярдаў даляраў прапаноўваецца завершыць да 2015 году.
XS
SM
MD
LG