Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Заснавальніка Wiki Leaks дапытаюць


У Швэцыі пракуратура зьвярнулася у суд за ордэрам на арышт заснавальніка сайта Wiki Leaks Джуліана Эсанжа.

Паводле прадстаўніка швэдскай пракуратуры, Эсанжа затрымліваюць для допыту.

Эсанжа абвінавачваюць у згвалтаваньні і сэксуальным дамагальніцтве на падставе паказаньняў двух жанчын, зь якімі ён сустракаўся, калі быў у Швэцыі улетку гэтага году.
У жніўні сёлета быў выдадзены адпаведны ордэр, але пасьля яго адмянілі, паколькі справа пераглядалася і была адкрытая ізноў.
Эсанж адхіляе ўсе абіначваньні.

Джуліан Эсанж вядомы публікацыямі на сайце Wiki Leaks тысячаў амэрыканскіх сакрэтных дакумэнтаў аб войнах у Іраку і Аўганістане.
XS
SM
MD
LG