Лінкі ўнівэрсальнага доступу

6 краінаў байкатуюць цырымонію узнагароды Нобэлеўскай прэміі міру


Прэмія міру сёлета прысуджаная кітайскаму дысыдэнту Лю Сяобао, які цяпер знаходзіцца у турме. Расея, Казахстан, Куба, Марока, Ірак і Кітай паведамілі Нарвэскаму Нобэлеўскаму Камітэту, што адмаўляюцца ад удзелу ў цырымоні. Яшчэ 16 краін дасюль не пацьвердзілі свой удзел, хаця гэта неабходна было зрабіцьь не пазьней, чым сёньня раніцай. Пра гэта паведаміў сакратар Нарвэскага нобэлеўскага камітэту Гэйр Лундэстад. Лундэстад таксама сказаў, што Кітай распачаў беспрэцэндэнтную кампанію па сабатажу сёлетняй цырымоніі ўзнагороды.

Раней, Нарвэскі Нобэлеўскі Камітэт паведаміў, што магчыма, сёлета цырымонія ўручэньня ганараваньня Нобэлеўскай прэміі міру можа не адбыцца таму, што ні сам ляўрэат – кітайскі дысыдэнт Лю Сяобао, ні нехта зь яго сям’і, хутчэй за ўсё, ня здолеюць прыехаць у Осла.

Лю Сяобао знаходзіцца ў турме па абвінавачваньні ў “падрыўной дзейнасьці, а ягоная жонка - пад хатнім арыштам. Паводле сакратара Нарвэскага нобэлеўскага камітэту Гэйра Лундэстада, ніхто зь іншых блізкіх ляўрэата не заявіў пра намер прыехаць на цырымонію ўручэньня, якая заплянаваная на 10 сьнежня.
XS
SM
MD
LG