Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радаслаў Сікорскі: Дапаможам Беларусі пасьля сумленных выбараў


Сёньня міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сустрэўся ў Варшаве з Уладзімерам Някляевым, кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 19 сьнежня.

– Я хачу, каб Беларусь ведала, што мы ў Польшчы адчуваем салідарнасьць зь беларускім народам, што калі гэтыя выбары будуць сумленныя, дык нягледзячы на тое, хто выйграе, мы гатовыя стаць выказьнікам беларускіх інтарэсаў у Эўропе, і то ня толькі ў палітычным сэнсе, але таксама ў вымяральным, бо мы ведаем, што эканамічная сытуацыя ў Беларусі невясёлая, – сказаў Сікорскі журналістам пасьля сустрэчы.

Паводле паведамленьняў польскіх СМІ, Уладзімер Някляеў сёньня сустрэнуцца яшчэ з дэпутатамі польскага сэйму, эўрадэпутатамі і прадстаўнікамі бізнэсовых колаў Польшчы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG