Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Нігерыі вызваленыя закладнікі


Спэцназ нігерыйскага войска вызваліў сёньня 19 замежных і мясцовых закладнікаў, якія некалькі былі захопленыя дзён таму баевікамі ў дэльце ракі Нігер.

Сярод закладнікаў – грамадзяне ЗША. Францыі, Інданэзіі, Канады. Яны былі захопленыя 8 лістапада пры нападзе на нафтавую плятформу.

Другая група закладнікаў складалася зь нігерыйцаў і была захопленая праз тыдзень пасьля першай.

Усе закладнікі вызваленыя ў выніку наземнай, паветранай і марской апэрацыі. Ніхто з закладнікаў не паранены.
XS
SM
MD
LG