Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лаўроў прыедзе ў Менск 23 лістапада


Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў

Сяргей Мартынаў і Сяргей Лаўроў

Штогадовае сумеснае пасяджэньне калегіяў міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расеі пройдзе 23 лістапада ў Менску пры ўдзеле кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў дзьвюх дзяржаў Сяргея Мартынава і Сяргея Лаўрова.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле ягоных слоў, у ходзе пасяджэньня будуць разгледжаныя пытаньні, зьвязаныя зь дзейнасьцю міжурадавых інтэграцыйных аб'яднаньняў на прасторы СНД. Таксама высокапастаўленыя прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу дзьвюх краін абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносін з Эўрапейскім Зьвязам і ход падрыхтоўкі да чарговага саміту АБСЭ.

Праграма прадугледжвае таксама двухбаковую сустрэчу Мартынава і Лаўрова. На ёй кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў абмяняюцца думкамі пра найважнейшыя пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG